Лукашэнку просяць разабрацца, чаму ФСБ вывезла з Беларусі чалавека з Украіны

Лукашэнку просяць разабрацца, чаму ФСБ вывезла з Беларусі чалавека з Украіны

Аляксандра Лукашэнку просяць разабрацца, чаму ФСБ Расіі вывезла з Беларусі чалавека, які ехаў з Украіны. Ім аказаўся кіроўца экс-дэпутата Дзярждумы Расіі Дзяніса Вараненкава, які з’ехаў ва Украіну і быў адным з галоўных сведкаў расійскай агрэсіі супраць нашай паўднёвай суседкі. 23 сакавіка Вараненкаў быў застрэлены ў Кіеве. Яго ўдава, Марыя Максакава, у эфіры тэлеканал ZIK кажа, што здарэнне з кіроўцам адбылося за тыдзень да забойства.

Паводле версіі Максакавай, мужчыну спынілі на ўездзе ў Гомель. Там яго захапілі супрацоўнікі ФСБ на двух аўтобусах і вывезлі ў Бранскую вобласць РФ. Яны дапытвалі кіроўцу на працягу 12 гадзін, пасля чаго адпусцілі, і ён вярнуўся ва Украіну.

Марыя Максакава ў эфіры тэлеканала звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай разабрацца, яна гатовая падзяліцца інфармацыяй. “Хтосьці будзе расследаваць з беларусаў, як гэта адбываецца ў іх?”, — спытала яна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі