Лукашэнку запрасілі на адкрыццё "Ельцын Цэнтра" ў Екацярынбургу

Лукашэнку запрасілі на адкрыццё "Ельцын Цэнтра" ў Екацярынбургу

25 лістапада ў расійскім Екацярынбургу адчыніцца першы ў Расіі Прэзідэнцкі цэнтр. Ён будзе насіць імя Барыса Ельцына.

Як перадае ТАСС, агульная плошча Прэзідэнцкага цэнтра складзе 22 тысячы квадратных метраў. Там будзе размяшчацца бібліятэка, архіў, адукацыйны і дзіцячы цэнтры, выстаўныя залы.

На ўрачыстае адкрыццё "Ельцын Цэнтра" запрошаныя прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і старшыня расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў.

Запрошаныя на цырымонію таксама кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Казахстана — Нурсултан Назарбаеў. Запрашэнні атрымалі былыя прэзідэнты ЗША Біл Клінтан з жонкай Хілары, Джордж Буш-старэйшы, Францыі — Жак Шырак, Украіны — Леанід Кучма, Польшчы — Аляксандр Кваснеўскі. У спісе запрошаных — былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Джон Мейджар, а таксама былыя кіраўнікі Кіргізіі, Латвіі ды Эстоніі — Аскар Акаеў, Анатоль Гарбуноў і Арнольд Руйтэль.

Фота: ural-yeltsin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі