Ля вёскі Тарасава пад Мінскам у катлаване заваліла зямлёй рабочага (фота)

Ля вёскі Тарасава пад Мінскам у катлаване заваліла зямлёй рабочага (фота)

22-гадовага рабочага заваліла грунтам у катлаване — інцыдэнт здарыўся раніцай 7 лютага каля вёскі Тарасава пад Мінскам. Супрацоўнік дарожна-будаўнічага трэста працаваў каля знешняга кальца МКАД у катлаване 50х20х7 метраў.

Хлопца аператыўна дасталі з-пад зямлі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС. Рабочага адвезлі ў лякарню з пераломам ключыцы, двух рэбраў і тупой траўмай жывата.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі