Лябедзька: Я заўсёды перамагаю, калі выбары сумленныя

Лябедзька: Я заўсёды перамагаю, калі выбары сумленныя

17 ліпеня Анатоль Лябедзька зноў робіцца кіраўніком партыі АГП. Робіць палітык гэта дзявяты раз запар — раз на два гады пачынаючы з 2000-га. Задаю пытанне ў лоб — як так атрымліваецца? Лябедзька гаворыць, што на сумленных выбарах перамагае заўсёды:

"Я перамагаю заўсёды і паўсюль, дзе ёсць свабодныя і сумленныя выбары. А гэтая мая перамога мае некалькі чыннікаў. Цяпер канкурэнтны складнік даволі нізкі. Таму што невысокая матывацыя ісці ў палітыку. Праблемы відавочныя, а перспектывы не вельмі рэльефна праяўляюцца", — гаворыць Лябедзька.

Аднак сёлетнія выбары кіраўніка АГП усё ж можна назваць калі не сенсацыйнымі, то незвычайнымі. У 2014 годзе за яго кандыдатуру галасуе 102 дэлегаты з'езду (супраць — толькі 22), сёлета — усяго 49 (за апанента Лябедзькі Васіля Палякова з Гомеля — 37). У выніку Анатоль Лябедзька набірае толькі 52,7% галасоў. Непераможны лідар АГП гаворыць, што нечакана нізкага выніку не спалохаўся. І ўвогуле быў бы рады ўбачыць новага старшыню ў партыі:

Лябедзька: Я заўсёды перамагаю, калі выбары сумленныя

Мяне гэта не вельмі насцярожвае, у сваіх сілах я перакананы. Вось і гэтым разам я перамагаю. Але далей я ўжо сказаў, што ў мяне было жаданне праз два гады бачыць новага старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Новых намеснікаў старшыні АГП.

Анатоль Лябедзька

Што праўда, пра "апошні раз" Анатоль Лябедзька расказвае журналістам не ўпершыню. Пасля перамогі на выбарах старшыні АГП у 2012 годзе ён ужо агучваў нешта падобнае. "Гэта апошні з'езд, калі я балатуюся на пасаду старшыні партыі. Але сёння лічу абавязковым балатавацца", — абяцае тады Лябедзька. Чаму не стрымаў слова? Гаворыць, што няма каму перадаць эстафету:

Лябедзька: Я заўсёды перамагаю, калі выбары сумленныя

Вядома, я б сам з задавальненнем заняўся нейкай іншай дзейнасцю. Але ж трэба перадаць вось гэтую эстафетную палачку ў нечыя рукі. І так атрымалася, што за гэтыя два гады (гэта, можа, і мая памылка) мы не прыклалі намаганняў, каб такі канкурэнтны асяродак быў створаны. І перадаваць па вялікім рахунку вось... ну не атрымалася.

Анатоль Лябедзька

У выпадку, калі годная кандыдатура ўсё ж знойдзецца, Анатоль Лябедзька абяцае зусім адысці ад партыйных спраў і заняцца абсалютна іншай дзейнасцю. Палітык гаворыць, што не хацеў бы перашкаджаць сваім аўтарытэтам новым партыйным лідарам. Пры ўмове, што такія будуць.

А што нечаканы канкурэнт Лябедзькі Васіль Палякоў? У размове з Еўрарадыё палітык прызнаецца, што ў выбарах кіраўніка партыі вырашыў удзельнічаць для таго, каб была… хоць нейкая канкурэнцыя. Амаль 40% аддадзеных за яго галасоў Палякова здзівілі:

Лябедзька: Я заўсёды перамагаю, калі выбары сумленныя

Другі з'езд запар не маглі выбары адбывацца на безальтэрнатыўнай аснове. Калі мы вядзем барацьбу за тое, каб у краіне была дэмакратыя, трэба ў першую чаргу паказваць, што і партыя жыве менавіта па такіх прынцыпах

Васіль Палякоў

Што будзе з выбарамі старшыні АГП праз два гады, пакуль невядома. Магчыма, Анатоль Лябедзька ізноў паабяцае больш не ўдзельнічаць ў выбарах. У выніку сітуацыя ўнутры апазіцыі моцна нагадвае сітуацыю ў краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі