Ляхар: "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг — сімвалы, якія нас аб’ядноўваюць

Ляхар: "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг — сімвалы, якія нас аб’ядноўваюць

21 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — мастак-геральдыст, даследчык, сябра Геральдычнага савета пры прэзідэнце Беларусі Віктар Ляхар.


Нацыянальную сімволіку ў сваіх інтарэсах могуць выкарыстоўваць розныя сілы. Але ад гэтага яе каштоўнасць і гістарычная значнасць нікуды не знікаюць. Тым больш што заявы пра “калабарантаў, якія пад бел-чырвона-белымі сцягамі падчас Другой сусветнай вайны забівалі беларусаў” — хлусня, гэтаму няма ніводнага дакументальнага пацвярджэння.  Да ўсяго, і “калабаранты” бываюць розныя. Тыя беларусы, якія ўзялі ў 1918–1919 гадах у рукі чырвоныя сцягі, пад якімі на нашу тэрыторыю з Расіі прыйшла Чырвоная Армія, таксама калабаранты з пункту гледжання грамадзян БНР, перакананы Віктар Ляхар.


Пра тое, якое значэнне мае для ўмацавання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў геральдыка, якой яна павінна быць, і пра гістарычную, культурную і палітычную значнасць герба “Пагоня” і бел-чырвона-белага сцяга мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віктарам Ляхарам.


Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі