Ляхавіцкія ратавальнікі выратавалі буслоў, якія танулі ў рацэ
Ляхавіцкія ратавальнікі дасталі буслоў, якія танулі ў рацэ Ведзьме, піша "Ляхавіцкі веснік".
Здарэнне адбылося 2 жніўня. Ратавальнікам затэлефанавала ўсхваляваная жанчына і паведаміла пра няшчасны выпадак з птушкамі. Прыбыўшы на месца, супрацоўнікі МНС пабачылі, што знясіленыя птушкі ледзьве трымаліся на вадзе.
Усіх буслоў выратавалі з вады і перадалі ветлабараторыі. Там птушкі набяруцца сіл, пасля чаго іх выпусцяць на волю.