Лявон Вольскі выпусціў кліп на трэк "Аперацыя адукацыя" з будучага альбома

Лявон Вольскі выпусціў кліп на трэк "Аперацыя адукацыя" з будучага альбома

Лявон Вольскі анансуе выхад новага альбома "Гравітацыя" ужо другім кліпам. Гэтым разам візуалізацыю атрымала песня "Аперацыя адукацыя" са словамі "Адукацыя — акупацыя! На ўсім жыцці адбіваецца".

Рэжысёр атмасфернага відэа — Серж Аўсянік. Дарэчы, Лявон пісаў песню не толькі як былы вучань і бацька, але і як дыпламаваны настаўнік чарчэння і малявання.

"Натуральна, што хібы адукацыі ёсць усюды, але адна сітуацыя — у Фінляндыі, і зусім іншая — у Беларусі, — распавядае Лявон Вольскі. — Памятаю, як у час педпрактыкі працаваў у адной са школ Мінска. Па-першае, нават настаўнікам нельга было хадзіць з доўгімі валасамі: даводзілася хаваць іх пад каўнер і завязвацца шалікам. Па-другое, было вельмі дзіўна, наколькі шаблоннае мысленне навязвалася дзецям. Напрыклад, я даваў творчае заданне — намаляваць жывёлу. У выніку нехта першы маляваў сабачаня, а астатнія проста паўтаралі. Мне здаецца, што за 35 гадоў змяніліся дробязі, а сутнасць, на жаль, засталася тая самая".

Новы альбом "Гравітацыя" будзе запісаны за кошт ахвяраванняў прыхільнікаў. У  межах краўдфандынгу ўжо сабрана 75% ад неабходнай сумы. За ахвяраванні прыхільнікі могуць атрымаць сам альбом, эксклюзіўны мерч, а таксама адмысловыя мастацкія працы Лявона Вольскага. 

Канцэртная прэзентацыя альбома "Гравітацыя" пройдзе 2 сакавіка мінскім ў Prime Hall. У межах вялікага электрычнага канцэрта прагучаць новыя песні, а таксама галоўныя хіты з папярэдніх альбомаў і розных этапаў кар’еры Лявона Вольскага. Квіткі коштам ад 30 рублёў (першыя 100, далей — даражэй) ужо можна набыць на сайтах Kvitki.by, Primehall.by, а таксама ў касах горада. Даведка: (033) 661 14 32.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі