Людас Румбуціс: МТЗ-РІПА стане “Партызанам”

У гэтым Еўрарадыё запэўніў генеральны дырэктар клубу Людас Румбуціс. На думку кіраўніка сённяшніх “трактарыстаў”, менавіта назва “Партызан” найбольш адпавядае характару і месцазнаходжанню клуба.
Людас Румбуціс: “Мы на Партызанскім праспекце знаходзімся, Партызанскі раён… Я думаю, “Партызан” – гэта нармальна. “Сталіца” – наўрад ці, “Арсенал” – таксама наўрад ці. “Спартак” – мне здаецца, ужо ёсць гэткая назва зарэгістраваная. Мы ўдакладнялі: футбольны клуб “Партызан” у гарвыканкаме не зарэгістраваны. Мне гэта падабаецца найбольш. Будуць называць “партызанамі” – нармальна”.

Упадабаную новую назву для сваёй каманды гендырэктар сённяшняга “МТЗ-РІПА” збіраецца адстойваць на бліжэйшым паседжанні ўладальнікаў клубу. Менавіта там і будзе абраная канчаткова новае імя для сённяшніх “трактарыстаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі