Людміла Калінчык 54-я ў гонцы пераследу ў Ансі
Адзіная беларуская біятланістка, якая выступала на дыстанцыі 10 кіламетраў, стартавала 53-й, але ў выніку нават апусцілася на радок ніжэй.
Цягам дыстанцыі Калінчык дапусціла 5 промахаў і прайграла лідару пас’юта 4 хвіліны 55,6 секунды.
Перамога дасталася ўкраінцы Валянціне Семярэнка, другое месца заняла расіянка Ірына Старых, а трэцяй была нарвежка Тырыл Экхаф.