Лыжнік з Каралеўства Тонга стаў зоркай адкрыцця зімовай Алімпіяды (фота, відэа)

Лыжнік з Каралеўства Тонга стаў зоркай адкрыцця зімовай Алімпіяды (фота, відэа)

Лыжнік з Каралеўства Тонга 34-гадовы Піта Таўфатафуа стаў зоркай адкрыцця зімовай Алімпіяды ў Пхёнчхане. Верагодна ён стаў першым спартсменам, які прайшоў на ўрачыстай цырымоніі, нягледзячы на мароз, напаўаголеным. Цікава, што Таўфатафуа выступаў на летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа — у тхэквандо (праўда, няўдала). Там ён таксама выйшаў на цырымоніі адкрыцця з голым торсам у нацыянальным адзенні Тонга (гэта ціхаакіянская дзяржава ў Палінэзіі).

На адкрыцці Алімпіяды-2018 таксама ўвага была прыцягнутая да аб’яднанай зборнай Паўднёвай і Паўночнай Карэі, а таксама да расійскіх спартсменаў, якія ішлі пад алімпійскім сцягам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі