Лыжны марафон на Алімпіядзе выйграў Ілва Нісканен з Фінляндыі

Лыжны марафон на Алімпіядзе выйграў Ілва Нісканен з Фінляндыі

Лыжны марафон на Алімпіядзе ў Пхенчхане выйграў фінскі лыжнік Ілва Нісканен. Гонка на дыстанцыі 50 кіламетраў класічным стылем прайшла 24 лютага. Прадстаўнік Фінляндыі адарваўся ад пераследнікаў яшчэ на пачатку гонкі і пайшоў па лыжні разам з казахстанскім спартсменам Аляксеем Палтараніным. Затым Нісканена дагнаў расіянін Аляксандр Бальшуноў.

Напрыканцы гонкі, за 8 кіламетраў да фінішу Нісканен вырашыў змяніць лыжы і гэта каштавала яму 10 секунд, але ён здолеў хутка дагнаць расіяніна Бальшунова і адарвацца ад яго. У выніку Бальшунову дасталася другое месца, а бронза ў яшчэ аднаго прадстаўніка Расіі — Андрэя Ларкова.

Для Фінляндыі гэта першае золата на сёлетніх Гульнях у Пхенчхане.

Беларус Міхаіл Сямёнаў таксама ўдзельнічаў у гэтай гонцы і заняў 44-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі