Маці гомельскага палітвязня асудзілі за ўкраінскі сцяжок на акне

Маці гомельскага палітвязня асудзілі за ўкраінскі сцяжок на акне

28 лютага ў Гомелі адбыўся суд над Валянцінай Міронавай — маці палітвязня Іллі Міронава, паведамляюць праваабаронцы. 

На яе склалі пратакол паводле "народнага" артыкула 24.23 КаАП. Нагодай стаў украінскі блакітна-жоўты сцяжок, які стаяў на прываконні ў яе дома. Паводле пратакола, сцяжок быў бачны ў акне з вуліцы. 

Валянціну Міронаву аштрафавалі на 160 рублёў (5 базавых велічыняў).

Вядома, што жанчыну затрымалі ўвечары 25 лютага, а потым пасадзілі ў ІЧУ. Узяць з дому неабходныя рэчы ёй не дазволілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі