Мацюшэўскі: У траўні ў Беларусі назіраецца дэфляцыя

Мацюшэўскі: У траўні ў Беларусі назіраецца дэфляцыя

У траўні ў Беларусі назіраецца дэфляцыя. Пра гэта паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі. 30 траўня ён выступіў з дакладам перад сенатарамі і дэпутатамі, прысвечаным працы эканомікі нашай краіны.

Мацюшэўскі заявіў, што "цэнавая сітуацыя ў краіне захоўвае стабільнасць". За першыя чатыры месяцы 2018-га цэны выраслі да снежня 2017 года на 2,8%. Першы намеснік прэм'ера адзначыў, што гэта больш мінулагодняга індэксу спажывецкіх цэн за аналагічны перыяд (на 0,4%), але адпавядае прагнозным значэнням.

У дакладзе "Аб працы эканомікі краіны і фармавання прыярытэтаў у яе развіцці" Васіль Мацюшэўскі згадаў, што ў першым квартале бягучага года наша краіна прыцягнула 1,3 млрд долараў прамых замежных інвестыцый. У студзені-красавіку прафіцыт рэспубліканскага бюджэту склаў 2,5 млрд рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі