Мадэльер Саша Варламаў можа атрымаць 5 гадоў зняволення
З адбыццём ва ўмовах узмоцненага рэжыму і з канфіскацыяй маёмасці. Менавіта такое пакаранне папрасіў для яго дзяржабвінаваўца.
Варламава могуць прызнаць вінаватым па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса: "злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі", "махлярства ў асабліва вялікім памеры", "крадзеж у буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі", "прысвойванне маёмасці" і "ухіленне ад выплаты падаткаў".
Спрэчкі бакоў працягнуцца. Чакаецца выступ адваката і апошняе слова абвінавачанага, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, мадэльер Саша Варламаў знаходзіцца за кратамі ад траўня 2011 года. Суд над ім працягваецца ад лютага 2013-га.