Магчыма, вы прымаеце свае лекі няправільна. Праверце сябе

Как принимать лекарства правильно

Якія памылкі дапускаюцца часцей за ўсё? / Unsplash

Лекі працуюць, калі правільна іх прымаць. А гэта праблема. Напрыклад, адзін сістэматычны агляд дадзеных аб 13 тысячах пацыентаў з гіпертаніяй з 15 краін свету паказаў, што больш за палову з іх не прымалі прэпараты пастаянна. А гэта ўжо ставіць пад пытанне ўсю эфектыўнасць лячэння. І такая праблема не толькі з падобнымі лекамі.

The Washington Post разам з доктарам Трышай Пасрычы нагадалі пра самыя частыя памылкі падчас прыёму лекаў. Шмат якія могуць прывесці не толькі да зніжэння эфектыўнасці лячэння, але і патэнцыйна небяспечных пабочных эфектаў. Вы праўда п'яце таблеткі так, як трэба? Праверце сябе!

Вы п'яце лекі, якія вам не патрэбныя

Адно амерыканскае даследаванне паказала, што 65% пажылых людзей могуць прымаць прэпараты, якія ім не патрэбныя, і гэтым павышаць сабе рызыку пабочных эфектаў. Гэта праблема не толькі пажылых, але і самой рызыкі.

Нездарма ў кожнай інструкцыі-ўкладцы да лекаў раяць кансультавацца ў лекарам. Не ўпэўненыя, ці патрэбны вам прэпарат? Спытайце доктара, не займайцеся самалячэннем. А калі вам нешта выпісалі працяглы час таму — лепш перыядычна удакладняйце, ці патрэбна працягваць прыём лекаў.

Вы п'яце больш таблетак, чым трэба

Адна таблетка з камбінацыяй лекаў можа быць больш эфектыўнай, чым некалькі "меншых", нават калі ў суме ў іх аднолькавыя дазіроўкі. Гэта паказала даследаванне на пацыентах з гіпертаніяй. І справа не ў самым дыягназе: проста людзі з большай верагоднасцю не будуць прапускаць і будуць спраўна прымаць адну порцыю, чым некалькі.

Таму часам варта спытаць лекара, ці ёсць варыянты камбінавання, каб зменшыць колькасць і частату прыёму таблетак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі