Магілёўскія ўлады хочуць перайменаваць Савецкую плошчу ў плошчу Славы
Рашэнне аб гэтым кіраўнік горада плануе агучыць у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Паводле слоў старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Цумарава, такая назва будзе гістарычна правільная, пішуць “Магілёўскія ведамасці”.
Перайменаванне галоўнай плошчы Магілёва абмяркоўвалася цягам апошняга дзесяцігоддзя. У 2007 годзе ўпраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі вынесла на сесію гарсавета новы варыянт назвы плошчы — плошча Славы, аднак тады дэпутаты яго не ўхвалілі.
У розныя часы Савецкая плошча называлася Гандлёвай, Губернскай і Думскай. Мясцовае выданне “НАШ Магілёў” назвала цяперашнюю ініцыятыву чыноўнікаў "дурнотай", бо паводле выдання адбываецца не працэс вяртання старой назвы, а прыдумляецца новая.
Фота — mogilevnews.by