Магілёвец разграміў некалькі дзясяткаў аўтамабіляў (фота)

Магілёвец разграміў некалькі дзясяткаў аўтамабіляў (фота)

У Магілёве Следчы камітэт з 29 траўня па 1 чэрвеня пачаў шэраг крымінальных спраў за хуліганства. Падставай стала тое, што на тэрыторыі горада і раёна было пашкоджана некалькі дзясяткаў аўтамабіляў, інфармуе прэс-служба ведамства.

Падчас расследавання аператыўнікі выявілі, што ўсе гэтыя факты маюць сувязь паміж сабой. Следчыя вылучылі версію, што дзейнічаў адзін чалавек. Далейшае расследаванне вывела іх на 32-гадовага магілёўца, раней судзімага за крадзяжы з аўтамабіляў і гаражоў.

Паводле звестак следства, мужчына ўначы ездзіў на ровары па горадзе і раёне і мэтанакіравана псаваў чужыя аўтамабілі. Ён разбіваў шыбы ў машынах, адломваў люстэркі, а таксама псаваў кузавы аўтамабіляў. Следчыя выявілі ягоную датычнасць да псавання больш як 35 аўтамабіляў.

Мужчыну затрымалі. Ён прызнае віну ў поўным аб'ёме. Працягваецца допыт пацярпелых і сведкаў. 

Следства прызначыла шэраг экспертыз, у тым ліку псіхолага-псіхіятрычную экспертызу ў дачыненні да падазраванага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі