Макей: Крым — гэта не дзяржава, якую трэба прызнаваць

Макей: Крым — гэта не дзяржава, якую трэба прызнаваць

У пятніцу, 8 красавіка, у Маскве адбылася прэс-канферэнцыя міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. Адно з пытанняў датычыла Крыма.

"У палітыцы трэба сыходзіць з рэалій, — цытуе словы Макея nn.by. — Наш прэзідэнт ужо некалькі разоў выказваўся на гэтую тэму, што мы павінны сыходзіць з таго, чый на сёння дэ-факта Крым. І выбудоўваць палітыку, і ўзаемадзеянне з імі".

"Што датычыць прызнання-непрызнання, то Крым — гэта не дзяржава, якую трэба прызнаваць. Ад нас ніхто і не патрабуе прызнання. Мы сыходзім з таго, чый Крым сёння дэ-факта. Гэта не значыць, што мы з чымсьці згодныя ці з чымсьці нязгодныя. Мы лічым, што цяпер галоўная задача — гэта захаваць тэрытарыяльную цэласнасць і непарушнасць астатняй часткі Украіны. І для гэтага мы прадставілі перамоўную пляцоўку", — сказаў міністр замежных спраў.

Макей: Пытанне аб размяшчэнні ў Беларусі расійскай авіябазы закрытае

Нагадаем, Крым быў захоплены Расіяй ва Украіны ў лютым-сакавіку 2014 года. З-за гэтага супраць Расійскай Федэрацыі Захадам былі ўведзеныя санкцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі