Макей заяўляе, што Захад не зацікаўлены ў праўдзе пра вайсковыя вучэнні
Заходнія партнёры не зацікаўленыя у тым, каб атрымаць аб'ектыўную інфармацыю пра беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні "Захад-2017". Такія словы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея перадае БЕЛТА.
Журналісты пацікавіліся, ці дапамагаюць прынятыя Беларуссю меры таму, каб будучыя вучэнні праходзілі адкрыта. "Гэтыя меры спрыялі б, калі б з боку нашых заходніх партнёраў не было б жадання штучна напружваць сітуацыю, калі б была шчырая зацікаўленасць у тым, каб атрымаць інфармацыю пра вучэнні ў аб'ектыўнай ацэнцы сітуацыі, звязанай з вучэннямі. Мы канстатуем, што, на жаль, такой шчырай і аб'ектыўнай зацікаўленасці няма", заявіў у адказ кіраўнік беларускай дыпламатыі.
Па яго словах, пазіцыю Беларусі даўно і выразна акрэсліў Аляксандр Лукашэнка: наша краіна ніколі не ўяўляла і не будзе ўяўляць пагроз для суседніх дзяржаваў.