Макса Каржа маглі не пусціць ва Украіну з-за канцэрта ў Крыме

Макса Каржа маглі не пусціць ва Украіну з-за канцэрта ў Крыме

Беларускага спевака Макса Каржа не пусцілі ва Украіну. Штамп з забаронай на ўезд яму паставілі ў кіеўскім аэрапорце "Барыспаль". Адбылося гэта падчас пашпартнага кантролю. Прычына забароны не называлася, але стала вядома, што Макс Корж ладзіў канцэрт у Крыме ў Севастопалі 2 жніўня 2015 года. Украіна лічыць Крым незаконна акупаванай тэррыторыяй, таму ўезд туды без дазволу Украіны лічыцца парушэннем заканадаўства. Гэты канцэрт і мог стаць прычынай забароны.

Каржу адмовілі ва ўездзе яшчэ 17 лютага, але паведаміў ён пра гэта толькі цяпер. Ён піша, што ў афіцыйным "чорным спісе" яго няма. У сакавіку ў Макса Каржа быў запланаваны гастрольны тур па ўкраінскіх гарадах.

Раней на сайце спевака было паведамленне пра тое, што канцэрты ў Крыме былі запланаваныя, але не адбыліся. Спасылку на паведамленне раней апублікаваў сайт tut.by, але цяпер гэтая інфармацыя адсутнічае на сайце Каржа.

Макса Каржа маглі не пусціць ва Украіну з-за канцэрта ў Крыме
maxkorzh.by/events/sevastopol-01-08-2015/

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі