Максім Мірны выйшаў у фінал тэніснага Кубка Крамля

Максім Мірны выйшаў у фінал тэніснага Кубка Крамля

Беларус Максім Мірны разам з аўстрыйскім тэнісістам Філіпам Освальдам выйшлі ў фінал Кубка Крамля ў Маскве, інфармуе БЕЛТА.

У паўфінале парнага разраду 20 кастрычніка беларуска-аўстрыйскі дуэт перамог украінска-калумбійскую пару Дзяніс Малчанаў / Хуан Себасцьян Кабаль у двух сэтах — 7:6, 6:4.

Беларуска-чылійскі тандэм Андрэй Васілеўскі / Ханс Падліпнік-Касцільё ў чвэрцьфінале саступіў Даміру Джумхуру (Боснія і Герцагавіна) і Антоніа Санчычу (Харватыя) — 4:6, 6:7  (4:7). 

У жаночым адзіночным разрадзе дзве беларускі прайгралі таксама ў чвэрцьфінале тэніснага турніру — Аляксандра Сасновіч і Вера Лапко. Абедзве яны ўпершыню гулялі ў чвэрцьфінале турніраў WTA катэгорыі "Прэм'ер".

Спаборніцтвы ў Маскве завершацца ў нядзелю, 22 кастрычніка. Агульны прызавы фонд Кубка Крамля-2017 складае 1,6 млн долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі