Максім Мірны выйшаў у паўфінал парнага разраду на турніры ў Індыян-Уэлсе
У паўфінале мужчынскага парнага разраду на тэнісным турніры ў Індыян-Уэлсе (ЗША) з прызавым фондам 4,5 млн. долараў Максім Мірны (51) і Эндзі Рам (12) сустрэнуцца з наймацнейшым дуэтам свету — амерыканскімі братамі-двайнятамі Бобам і Майкам Браянамі. Перад гэтым беларуска-ізраільская пара выйграла ў брытанцаў Роса Хатчынса (42) і Эндзі Мюрэя (211) — 6:4, 7:6 (7:4).
БелаПАН
БелаПАН