Маладафронтаўца Міхася Мускага вызвалілі з гаўптвахты
У нядзелю яго даставілі ў вайсковую часць 65402 у Масюкоўшчыне.
Як паведамляе сайт "Маладога фронту", там хлопец будзе праходзіць службу да 29 ліпеня. Потым яго даставяць назад у часць пад Лапічамі ў Асіповіцкім раёне.
Паплечнікі Мускага нагадваюць, што ён не прымаў прысягу, і лічаць яго змяшчэнне на гаўптвахту незаконным.
Нагадаем, актывіста 25 ліпеня пакаралі сямю суткамі арышту пасля таго, як у СМІ з’явілася інфармацыя пра галадоўку салдатаў. Камандаванне часці назвала менавіта Мускага вінаватым як у галадоўцы, так і ў распаўсюдзе інфармацыі пра яе.
Фота з сацыяльных сетак