Маладафронтаўцы сарвалі адкрыццё скандальнага графіці (фота, відэа)
Адкрыццё графіці пра беларуска-расійскае сяброўства на вуліцы Магілёўскай было адзначанае скандалам. Маладафронтаўцы на чале са Змітром Дашкевічам спрабавалі прайсці на афіцыйнае адкрыццё, прызначанае на 17-ю гадзіну, але марна. Іх спынілі маладыя людзі спартовага выгляду, якія проста не прапусцілі маладафронтаўцаў да месца дзеяння.
Тады актывісты "Маладога фронту" ўзнялі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі і плакаты. Дашкевіч, напрыклад, трымаў плакат з надпісам "Саюз з агрэсарам = вайна". Удзельнікі акцыі выкрыквалі лозунгі супраць расійскай агрэсіі.
Міліцыянты складаюць пратаколы на маладафронтаўцаў.
У 17.20 міліцыянты і людзі ў цывільным атачылі маладафронтаўцаў і сталі іх нікуды не пускаць.
У 17.30 афіцыйная акцыя скочнылася. На маладафронтаўцаў складаюць пратаколы за несанкцыяванае пікетаванне.
Урачыстае адкрыццё ў выніку так і не адбылося: да мікрафонаў на чырвонай дарожцы так ніхто і не падыйшоў.