“Малады фронт” абвясціў пра пачатак кампаніі па байкоце выбараў
“Малады фронт” пацвердзіў свой намер байкатаваць выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Разам з тым было абвешчана пра пачатак шырокай інфармацыйнай і агітацыйнай кампаніі па байкоце выбараў.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня арганізацыі Зміцер Дашкевіч.
"Гэта шырокая інфармацыйная кампанія, якая будзе заклікаць людзей прыходзіць не на выбарчыя ўчасткі, бо голас наш ужо скрадзены, але прыходзіць на плошчу Кастуся Каліноўскага (Кастрычніцкая плошча - ЕРБ), дзе мы б маглі разам абараніць сваё права самім вызначаць свой лёс і лёс сваёй бацькаўшчыны”.
Нагадаем, раней пра свой намер байкатаваць выбары заяўляла Кансерватыўна-хрысціянская партыя – БНФ.