Маладзёжная зборная Беларусі па футболе прайграла Грэцыі — 0:2 (відэа)

Маладзёжная зборная Беларусі па футболе прайграла Грэцыі — 0:2 (відэа)

Маладзёжная зборная Беларусі па футболе прайграла Грэцыі — 0:2. Адборачны матч чэмпіянату Еўропы прайшоў у пятніцу ў Барысаве на стадыёне “Гарадскі”. Ужо на 10-й хвіліне ўдарам здалёк Галанопулас адкрывае лік. У першым тайме адыграцца ў беларусаў не атрымалася. Другі ж тайм пачаўся з выдалення Паўла Сядзько (на 51-й хвіліне), які атрымаў дзве жоўтыя карткі і аўтаматычна чырвоную. Гуляючы ў меншасці, беларуская зборная амаль нічога не стварыла наперадзе. А на 79-й хвіліне Кулупіс паставіў пераможную для грэкаў кропку.

Зборная Беларусі гуляла ў наступным складзе: Шчарбіцкі, Волкаў, Пячэнін, Грамыка (Шкурын, 59), Клімовіч, Бярозкін, Шаўчэнка (Джыгера, 90), Паўлавец (капітан), Хвалько, Бязсмертны (Шыбун, 73), Сядзько.

У нашай групе па 3 ачкі маюць зборныя Беларусі, Малдовы, Харватыі (пасля двух матчаў) і Грэцыі (пасля адной гульні), у Сан-Марына і Чэхіі ачкоў няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі