Малазійскі авіялайнер знік над Індыйскім акіянам

Самалёт авіякампаніі AirAsia ляцеў з інданэзійскай Сурабайі ў Сінгапур. Ён згубіў сувязь з наземнымі службамі ў Джакарце ў 7.24 паводле мясцовага часу (23.24 паводле Грынвіча). Сур’ёзных прыродных анамалій у той час не было. Сігналаў бедства самалёт не падаваў. На борце лайнера знаходзілася 162 чалавекі, сярод якіх 16 дзяцей і адно немаўля, паведамляе ВВС.

Грамадзян Беларусі на борце лайнера AirAsia не было. Такую інфармацыю Міністэрства замежных спраў нашай краіны атрымала ў амбасадзе Інданэзіі, паведамляе БелаПАН.

AirAsia — бюджэтная малазійская авіякампанія, створаная ў 1994 годзе. Дагэтуль яна не згубіла ніводнай машыны і з’яўляецца адным з найбольш эфектыўных лоўкастэраў у свеце. Рэйс у Сінгапур выконваў самалёт яе інданэзійскага філіялу AirAsia Indonesia. У 2007 годзе гэты філія кампаніі трапіў у “чорны спіс” Еўрасаюза ў сувязі з засцярогамі наконт бяспекі палётаў, аднак у 2010 годзе забарона на палёты ў Еўропу была знятая.

AirAsia, а таксама яе інданэзійскі філіял дагэтуль мелі бездакорную гісторыю палётаў і не гублялі ніводнага судна.

У 2014 годзе здарыліся дзве буйныя катастрофы з самалётамі галоўнага малазійскага авіяперавозчыка, кампаніі Malaysia Airlines. Адзін “Боінг” 8 сакавіка бясследна знік над Індыйскім акіянам, іншы 17 ліпеня быў збіты над Данбасам. Загінула агулам 537 чалавек.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі