"МанСіці" першым у гісторыі патраціў на трансферы больш за мільярд еўра

"МанСіці" першым у гісторыі патраціў на трансферы больш за мільярд еўра

“Манчэстэр Сіці” стаў першым у гісторыі футбольным клубам, які патраціў больш за мільярд еўра на трансферы. У гэтым годзе за летняе трансфернае акно “гараджане” патрацілі на новых гульцоў 1 мільярд 14 мільёнаў еўра.

Аналіз праводзіла CIES Football Observatory. Яна ўлічвала дадатковыя бонусы, якія прапісаны ў кантрактах гульцоў за выкананне пэўных умоў.

У топ-5 рэйтынгу таксама ўвайшлі ПСЖ (913 мільёнаў), “Ювентус” (902), “Манчэстэр Юнайтэд” (751) і мадрыдскі “Рэал” (719).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі