МАРГ абвінаваціла Мінздароўя ў "дыскрымінацыйных умовах"

Аптэка / 1prof.by
Аптэка / 1prof.by

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынесла папярэджанне Міністэрству здароўя. Нагодай сталі запланаваныя змены ў продажы лекаў па рэцэптах у невялікіх прыватных аптэках.

Як планавала Мінздароўя, ужо з 1 чэрвеня невялікую аптэку (пятай катэгорыі) юрасоба ці індывідуальны прадпрымальнік змогуць адчыняць толькі тады, калі ў адміністрацыйным цэнтры дадзенай тэрытарыяльнай адзінкі ўжо дзейнічае аптэка першай ці другой катэгорыі. Пры гэтым Мінздароўя забараніла адпускаць лекі па рэцэптах у аптэках пятай катэгорыі.

У МАРГ назвалі гэтыя нормы "дыскрымінацыйнымі ўмовамі". Ведамства патрабуе да 30 траўня выключыць гэты пункт з пастановы. Гэта азначае, што невялікія аптэкі па-ранейшаму змогуць прадаваць лекі па рэцэптах.

Цяпер у Беларусі працуе каля 3600 аптэк. Усе яны дзеляцца на пяць катэгорый. Большасць камерцыйных аптэк трапляюць у пятую катэгорыю — ім і хацелі забараніць прадаваць лекі па рэцэптах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі