“Марш незалежнасці” ў Варшаве сабраў дзясяткі тысяч нацыяналістаў (фота)

Апошнія гады марш не абыходзіцца без сутычак дэманстрантаў з паліцыяй і з самімі арганізатарамі. На акцыю прыходзіць шмат футбольных фанатаў, якія не слухаюць арганізатараў і ладзяць беспарадкі. Нягледзячы на гэта на вуліцы польскай сталіцы кожны раз выходзяць дзясяткі тысяч чалавек.



Не абыйшлося без беспарадкаў і сёлета. Адбылося некалькі невялікіх сутычак дэманстрантаў з паліцыяй і напад на сквот, у якім пражываюць анархісты. Каля самога сквота было спалена некалькі аўтамабіляў. Калі калона ішла міма расійскай амбасады, была спаленая будка ахоўніка, а на тэрыторыю амбасады паляцелі камяні. У выніку быў пашкоджаны аўтамабіль, які знаходзіўся каля  дыппрадстаўніцтва.



Беспарадкі вымусілі гарадскія ўлады забараніць шэсце. Аднак нягледзячы на гэта калона прайшла ўвесь запланаваны маршрут.



За парушэнне парадку паліцыя затрымала 39 чалавек. Арганізатары, аднак, заявілі, што з аховай маршу яны справіліся. Маўляў, беспарадкі сёлета былі меншымі, чым у мінулыя гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі