Маршрутка з пасажырамі ўрэзалася ў агароджу ў Бярэзінскім раёне

Аварыя з маршруткай

Аварыя з маршруткай / УУС Мінскага аблвыканкама

Зранку 7 лютага, каля 8:50, на аўтатрасе Мінск-Магілёў маршрутка з пасажырамі трапіла ў ДТЗ, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Аварыя здарылася каля вёскі Васілеўшчына Бярэзінскага раёна. 31-гадовы магілёвец не справіўся з кіраваннем, калі спрабаваў перайсці з правай паласы руху ў левую. Аўтамабіль занесла, і ён наляцеў на дарожную агароджу.

У маршрутцы ехалі дзесяць пасажыраў. Траіх з іх шпіталізавалі з рознымі траўмамі. Яшчэ чацвёра дастаўленыя ў бальніцу для агляду дактароў.

Пазней стала вядома пра восем шпіталізаваных у лякарні Мінска, а таксама Мінскай і Магілёўскай абласцей.

Маршрутка з пасажырамі ўрэзалася ў агароджу ў Бярэзінскім раёне
Аварыя з маршруткай / УУС Мінскага аблвыканкама
Маршрутка з пасажырамі ўрэзалася ў агароджу ў Бярэзінскім раёне
Аварыя з маршруткай / УУС Мінскага аблвыканкама
Маршрутка з пасажырамі ўрэзалася ў агароджу ў Бярэзінскім раёне
Аварыя з маршруткай / УУС Мінскага аблвыканкама

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі