Масавае забойства ў каледжы ў Керчы здзейсніў студэнт, загінулі 19 чалавек

Масавае забойства ў каледжы ў Керчы здзейсніў студэнт, загінулі 19 чалавек

З'явіліся здымкі падазраванага ў масавым забойстве ў політэхнічным каледжы ў Керчы. Гэта — студэнт 4-га курса 18-гадовы Уладзіслаў Раслякоў. Яго знайшлі мёртвым ў бібліятэцы навучальнай установы (на другім паверсе будынку). Малады чалавек скончыў жыццё самагубствам (застрэліўся).

Выбух і стральба адбыліся ўдзень 17 кастрычніка ў сталовай палітэхнічнага каледжа ў Керчы. Там выбухнула самаробная бомба ("неўсталяваная узрыўная прылада, начыненая металічнымі прадметамі"). Верагодна, яна была ў пакінутым там заплечніку. Пасля гэтага хлопец страляў з агнястрэльнай зброі. Па апошніх звестках загінулі 19 чалавек (ва ўсіх іх агнястрэльныя раненні), больш за 50 паранена. Пазней стала вядома, што ў каледжы знайшлі яшчэ адно выбуховае прыстасаванне. Спачатку крымінальную справу распачалі па артыкуле "тэрарыстычны акт", але пасля перакваліфікавалі ў "забойства двух і больш асобаў, здзейсненае грамадска небяспечным спосабам".

Бацькі Раслякова ў разводзе. Хлопец жыў з маці, якая працуе санітаркай у керчанскім анкалагічным дыспансеры. Як стала вядома, восенню ён атрымаў дазвол на паляўнічую стрэльбу, купіў каля 150 патронаў.

У Керчы аб'явілі трохдзённую жалобу.

Масавае забойства ў каледжы ў Керчы здзейсніў студэнт, загінулі 19 чалавек
Фота: twitter.com/breakingmash

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі