Масква можа прапанаваць Мінску размясціць ракеты на беларускай тэрыторыі

У адказ на размяшчэнне амерыканцамі ракет і радараў у Польшчы і Чэхіі, Расія можа прапанаваць прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку размясціць у Беларусі ракеты малой і сярэдняй далёкасці.  Прычым фармальна ракеты будуць не расійскімі, а беларускімі. Аб гэтым заявіў дырэктар маскоўскага інстытута праблем глабалізацыі Міхаіл Дзелягін.

«Лукашэнка пойдзе на гэта з вялікім задавальненнем», адзначыў ён. У гэтай сувязі, на думку Дзелягіна, перад Расіяй зараз стаіць задача нармалізацыі адносінаў з афіцыйным Мінскам.

http://www.panarmenian.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі