Масква папрасіла беларусаў не дапускаць паставак у РФ нарвежскай рыбы

Масква папрасіла беларусаў не дапускаць паставак у РФ нарвежскай рыбы

Масква папрасіла беларусаў не дапускаць паставак у Расійскую Федэрацыю рыбнай прадукцыі, выпрацаванай з нарвежскай сыравіны. Рассельгаснагляд накіраваў ліст у Мінск у Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. У ім звяртаецца ўвага, што расійскія спецыялісты неаднаразова выяўлялі ў згаданай прадукцыі рэшткі забароненых і шкодных рэчываў, пра што кожны раз інфармавалі беларускі бок. З гэтай жа прычыны восенню Рассельгаснагляд звяртаўся да ветэрынарнай службы Нарвегіі з просьбай праінспектаваць мясцовыя прадпрыемствы. Цікава, што нарвежцы адмовіліся прымаць дэлегацыю з Расіі, спаслаліся на "шчыльны графік".

Як інфармуе fsvps.ru, у студзені-лістападзе сёлета ў Беларусь было ўвезена больш за 10 тон рыбы з Нарвегіі (ласося і фарэлі). 93% прадукцыі было пасля адпраўлена ў Расію. Расіяне абураюцца, што беларускія спецыялісты зрабілі толькі 17 пробаў нарвежскай рыбы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі