Масквічам прапаноўваюць вучыць беларускую мову па падручніку ўзроўню "16+"
У Маскве рыхтуецца да выхаду падручнік па вывучэнні беларускай мовы для замежнікаў, перадае Радыё "Рацыя". Праз асаблівасці расійскага заканадаўства кніга будзе выходзіць пад узроставым цэнзам 16+.
Падрыхтоўка дапаможніка займаецца беларускі лінгвіст Антон Сомін, малодшы навуковы супрацоўнік маскоўскай Вышэйшай школы эканомікі ў Маскве. Ён вядомы таксама як заснавальнік фестывалю моваў пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Па словах Соміна, у падручніку даюцца 16 заняткаў па розных тэмах — ад святаў да спорту. Акрамя таго, у падручніку ёсць граматычныя практыкаванні.
Плануецца дадаць таксама аўдыяверсію дыялогаў, каб вымаўленне можна было пачуць. Аўдыяверсію Сомін рыхтуе за ўласныя сродкі і на хатнім абсталяванні.
"Беларуская мова для замежнікаў” павінна выйсці ў верасні 2016 года.