Матч Кубка Федэрацыі Беларусь — Нямеччына пачаўся перамогай Сасновіч

Матч Кубка Федэрацыі Беларусь — Нямеччына пачаўся перамогай Сасновіч

Першы чвэрцьфінальны паядынак Кубка Федэрацыі паміж Беларуссю і Нямеччынай распачаўся перамогай Аляксандры Сасновіч над Таццянай Марыяй. Беларуска абыграла немку ў двух сэтах — 7:6 (7:3) 6:3.

У другім паядынку сустрэнуцца Арына Сабаленка і Андрэа Петкавіч.

На матч Кубка Федэрацыі Нямеччына не выставіла сваіх зорак — Ангеліку Кербер і Юлію Гёргес. А беларускі граюць у найлепшым сваім складзе — Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч, Вікторыя Азаранка, Вера Лапко, Лідзія Марозава.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі