Матч за футбольны Суперкубак Беларусі пройдзе з заўзятарамі
Матч за футбольны Суперкубак Беларусі пройдзе з заўзятарамі, паведамляе прэс-служба ФК БАТЭ. 2 сакавіка ім будзе адкрыты футбольны сезон у нашай краіне. У гэты дзень на стадыёне ФК "Мінск" у сталіцы сустрэнуцца чэмпіён краіны салігорскі "Шахцёр" і ўладальнік Кубка Беларусі БАТЭ. Пачатак а 19-й гадзіне. На арэне будзе дзейнічаць масачны рэжым.
Будзе даступная толькі палова месцаў — 1500.
Тры апошнія Суперкубкі заваёўвала брэсцкае "Дынама". На відэа іх леташняя перамога над "Шахцёрам" на тым жа стадыёне 4 сакавіка 2020-га.
Барысаўчане сем разоў заваёўвалі Суперкубак, у гарнякоў ганаровага трафея пакуль няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.