Маймуна выйграе галасаванне на самую прыгожую ўдзельніцу Еўрабачання-2015

На сайце eurovisionbeautybattle.com адкрылася галасаванне за самую прывабную жанчыну і самога сімпатычнага мужчыну сярод удзельнікаў міжнароднага песеннага конкурсу Еўрабачанне-2015. Як адзначае onliner.by, першае месца сярод жанчын трымае беларуская скрыпачка Маймуна. Нагадаем, што на конкурсе яна прадставіць нашу краіну разам са спеваком Юзары.

На цяперашні час у Маймуны больш за тры тысячы галасоў.

Дарэчы, 10 траўня беларуская дэлегацыя вылеціць у Вену, дзе сёлета пройдзе конкурс. Першая рэпетыцыя ў Вене ў нашых артыстаў пройдзе 12 траўня. А 17 траўня беларускія выступоўцы прымуць удзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця конкурсу ў венскай ратушы.

Фота — maimuna.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі