Меркель абраная канцлерам чацвёрты раз, Лукашэнка яе ўжо павіншаваў
Ангела Меркель абраная канцлерам Германіі ўжо чацвёрты раз запар. Яе кандыдатуру падтрымалі 364 дэпутаты бундэстага пры неабходным мінімуме ў 355 галасоў. Галасаванне было тайным.
Як вядома, на апошніх парламенцкіх выбарах у Германіі, якія прайшлі мінулай восенню, альянс ХДС/ХСС Меркель набраў 33%. Няпростыя перамовы аб стварэнні кааліцыі працягваліся да пачатку вясны 2018-га. Пагадненне аб стварэнні новага ўраду было падпісанае 4 сакавіка паміж ХДС, ХСС і Сацыял-дэмакратычнай партыяй Германіі.
Ангеле Меркель 63 гады. Яна — першая ў гісторыі Германіі жанчына-канцлер. Упершыню Меркель была абрана ў 2005 годзе, пасля пераабіралася ў 2009-м і 2013-м гадах. З 2000-га яна ачольвае Хрысціянска-дэмакратычны саюз.
Аляксандр Лукашэнка ўжо павіншаваў Ангелу Меркель з пераабраннем.