Меркель: Адзіная еўрапейская армія не накіравана супраць NATO

Меркель: Адзіная еўрапейская армія не накіравана супраць NATO

Канцлер Германіі Ангела Меркель падтрымала ідэю стварэння на кантыненце адзінай еўрапейскай арміі. Тыдзень таму яе выказаў французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон. Выступаючы ў Еўрапарламенце, Меркель згадала і словы кіраўніка Еўракамісіі Жана-Клода Юнкера, які чатыры гады таму гаварыў, што падобныя ўзброеныя сілы маглі б гарантаваць мір у Еўропе, інфармуе meduza.io.

Канцлер Германіі адзначыла, што адзіная еўрапейская армія "не накіравана супраць NATO", а можа стаць дадаткам для Паўночнаатлантычнага Альянсу. Раней Макрон гаварыў, што Еўропа мусіць быць гатовая абараніць сябе ад ЗША, Кітая і Расіі. Яго словы крытыкаваў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Менавіта яго прыход да ўлады ў Злучаных Штатах і прывёў да ахалоджвання дачыненняў з Еўрасаюзам. Трамп лічыць, што ЗША зашмат траціць на забеспячэнне бяспекі Еўропы, у той час як еўрапейскія краіны на гэтым эканомяць.

Меркель: Адзіная еўрапейская армія не накіравана супраць NATO
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі