Мігранты фарсіравалі раку ў Белавежскай пушчы, каб трапіць у Польшчу
На мяжы Беларусі і Польшчы / twitter.com/Straz_Graniczna
Мігранты фарсіравалі раку ў Белавежскай пушчы, каб трапіць у Польшчу. У суботу 124 чалавекі спрабавалі прарвацца праз мяжу.
Сярод іх грамадзяне Эфіопіі, Індыі, Самалі, Камеруна, Судана. Непадалёк ад Белавежы 14 чалавек намагаліся пераплыць раку Лясная Правая. Польскія памежнікі затрымалі 6 чалавек, яшчэ 8 вярнулі ў Беларусь.
Днямі Лукашэнка даручыў прэм'ер-міністру Раману Галоўчанку наладжваць адносіны з Польшчай. Польскі прэзідэнт Анджэй Дуда ў адказ заявіў, што спярша мусяць спыніцца напады на польскую мяжу з боку Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.