Міхаіла Жызнеўскага пахаваюць у аўторак пад Гомелем
Бацькі вырашылі, што іх сын будзе пахаваны 28 студзеня ў пасёлку "Сцяг Працы". Прыблізны час — 12-я-13-я гадзіны.
Пра гэта Радыё Свабода паведаміла яго маці Ніна Васільеўна.
Нагадаем, гамяльчанін Міхаіл Жызнеўскі, які амаль дзесяць гадоў жыў ва Украіне, трагічна загінуў 22 студзеня падчас сутыкненняў паміж пратэстоўцамі і спецназам на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Куля трапіла яму проста ў сэрца. Дагэтуль невядома, кім ён быў забіты.
Учора з Жызнеўскім развітаўся Кіеў, у Міхайлаўскім саборы прайшла паніхіда, на яе прыехалі лідары ўкраінскай апазіцыі. А на Майдане Незалежнасці тысячы людзей крычалі "Слава герою!". 26 студзеня Міхаілу Жызнеўскаму споўнілася б 26 гадоў.
Труну з целам Міхаіла Жызнеўскага пранеслі па цэнтры Кіева (фотарэпартаж)