Мікалай Януш будзе гуляць за "Партызан" з другой лігі

Мікалай Януш будзе гуляць за "Партызан" з другой лігі

Мікалай Януш будзе гуляць за "Партызан" з Салігорска, які выступае ў другой лізе беларускага чэмпіянату. Вядомы беларускі футбаліст сёлета скончыў кар'еру гульца ў 36 гадоў, выступаў у вышэйшай лізе, у тым ліку і са салігорскі "Шахцёр". Ён спрабаваў уладкавацца ў клуб гарнякоў, але вакансіі для яго не знайшлося. Тады Януш стаў супрацоўнічаць з акадэміяй Беларускай федэрацыі футбола, дзе займаецца з юнымі футбалістамі.

Відаць, у форварда засталіся сілы і жаданне пагуляць у футбол. Апошні сезон у эліце ён правёў у "Іслачы", у ліпені забіў свой 100-ы гол у вышэйшай лізе беларускага чэмпіянату. Януш, дарэчы, адным з першых беларускіх футбалістаў пачаў спрабаваць гаварыць па-беларуску, цікавіцца айчыннай гісторыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі