Мікола Маркевіч не адбыў усе 10 сутак арышту, бо трапіў у бальніцу
![Мікола Маркевіч не адбыў усе 10 сутак арышту, бо трапіў у бальніцу](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mm_3.jpg.webp?itok=SH6P9w0p)
Мікола Маркевіч не адбыў усе 10 сутак адміністрацыйнага арышту, бо трапіў у бальніцу. І здарылася гэта за суткі да заканчэння тэрміну, паведамляюць праваабаронцы. Падрабязнасці яны не ведаюць. 5 ліпеня Маркевіч яшчэ быў у бальніцы.
Пра тое, што ў Гродне затрымалі былога дэпутата Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання (Апазіцыя БНФ) Міколу Маркевіча, стала вядома 21 чэрвеня. Пазней з'явілася інфармацыя пра адміністрацыйны арышт за перапост "экстрэмісцкіх матэрыялаў".
У 1990-я Маркевіч быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам газеты "Пагоня". У 1995-м ён удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў-апазіцыянераў парламента. У 2002-м Міколу Маркевіча асудзілі на два гады "хіміі" па абвінавачванні ў "паклёпе" на Аляксандра Лукашэнку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.