Мілаш Зэман перамагае на прэзідэнцкіх выбарах у Чэхіі
Мілаш Зэман перамагае на прэзідэнцкіх выбарах у Чэхіі. Пасля апрацоўкі дадзеных з 86,86% выбарчых участкаў, ён атрымаў 52,94% галасоў выбаршчыкаў. Яго сапернік — былы кіраўнік Акадэміі навук Чэхіі Іржы Дрогаш мае 45,07% галасоў.
Галасаванне ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў завяршылася ў Чэхіі ў суботу, 27 студзеня, перадаюць замежныя СМІ. Сёння ж маюць абвесціць канчатковыя вынікі галасавання.
Зэмана называюць “адвакатам Пуціна”. Ён выступае за ўзмацненне ўлады прэзідэнта ўнутры Чэхіі і дамагаецца пашырэння сваіх паўнамоцтваў.