Міліцыя Давыд-Гарадка занялася мясцовымі цыганамі

Газета “Навіны Палесся” размесціла артыкул “Цыганы не дрэмлюць – не спіце і вы!”,  у якім падкрэсліла, што “Асобы цыганскай этнічнай групы не дарма запісаны ў нядобранадзейны кантынгент: станавіцца багатым за чужы кошт у некаторых з іх “добрая” традыцыя".



Таму супрацоўнікі Столінскага РАУС, у межах акцыі “Увага ўзрост!” правялі адмысловы рэйд па цыганскіх сем'ях Давыд-Гарадка. Падчас “адпрацоўкі” нядобранадзейнай этнічнай групы звярнулі ўвагу на санітарны стан і пабытовыя ўмовы жылля, на факты незаконнай скупкі металаў і законнасці набыцця і карыстання транспартнымі сродкамі цыганамі.


У выніку аперацыі праваахоўнікі праверылі 29 з 47 запланаваных цыганскіх домаўладанняў і склалі 14 адміністратыўных пратаколаў. Наступным разам “цыганскі рэйд” правядуць увечары, каб большасць з іх заспець дома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі