Міліцыя не знайшла правапарушэнняў у публікацыі фотаздымкаў "ню" (фота)

Нагадаем, 17 чэрвеня ў сацыяльных сетках і на беларускіх навінавых парталах з'явіліся фатаграфіі, зробленыя ў Гомелі. На плошчы Леніна сфатаграфалі дзяўчыну з аголенымі грудзьмі. У той жа дзень у інтэрнэце з'явілася фатаграфія аголенага мужчыны, які, мабыць, загарае, седзячы на прываконні кватэры на праспекце Леніна ў цэнтры Гомеля.



Як паведамляла Еўрарадыё, фотаздымак дзяўчыны зрабіў а 5-й гадзне раніцы мінскі фатограф Аляксандр Дзмітровіч. Ён спецыяльна прыехаў у Гомель, каб правесці фотасесію ў жанры "ню" ў самых нечаканых месцах.



Міліцыя прыняла пад увагу факт, што фатаграфія была зробленая ў пяць гадзін раніцы і грамадскі парадак парушаны не быў. Мужчыну ж фатограф сфатаграфаваў зусім выпадкова, адзначылі гомельскія міліцыянты ў каментары БелаПАН. Па іх словах, мужчын не пазіраваў спецыяльна, а знаходзіўся ў сябе ў кватэры, рабіў рамонт.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі