Творы Казіміра Малевіча — на плошчы Якуба Коласа (фота)
У чацвер у беларускай сталіцы адкрылася выстава рэпрадукцый карцін знакамітага мастака.
Яна праходзіць пад адкрытым небам. На плошчы Якуба Коласа паглядзець экспазіцыю можна да 20 верасня. Арганізатары кажуць, што адна з мэтаў выставы — папулярызацыя творчасці Казіміра Малевіча на яго радзіме.
Нагадаем, што паводле адной з версіяў, Малевіч нарадзіўся ў Капылі на Міншчыне. Прынамсі, так сцвярджае доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, пісьменнік і ўнучаты пляменнік мастака Ігар Малевіч.