Арабскія паліцыянты вучацца ў Мінску ахоўваць важныя аб’екты
Дэлегацыя паліцыі з Абу-Дабі (Аб’яднаныя арабскія эміраты) знаходзіцца ў Беларусі з 8 па 15 чэрвеня.
Замежныя госці знаёмяцца з арганізацыяй у Беларусі бяспекі на мяжы, у аэрапортах ды іншых важных аб’ектаў.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнага мытнага камітэму, у межах візіту плануецца абмеркаваць двухбаковае супрацоўніцтва ў мытнай сферы.
Дэлегацыю з Абу-Дабі азнаёмяць з арганізацыяй аховы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і з дзейнасцю прапускных пунктаў на мяжы з Літвой.