На брэсцкім рынку адбыўся канфлікт паміж гандлярамі і міліцыяй (відэа)

Відэа з'явілася на партале "Віртуальны Брэст". Са словаў відавочцаў, да аднаго з прадпрымальнікаў быў адпраўлены пакупнік, які зрабіў кантрольны закуп. Было зафіксавана нейкае парушэнне правілаў гандлю, і адразу ж на месцы апынуліся супрацоўнікі падатковай службы і міліцыі.



Аднак прадпрымальнікі паспрабавалі абараніць свайго калегу.



Канфлікт працягваўся даволі доўга,  міліцыянты нават пачалі выклікаць на дапамогу супрацоўнікаў АМАПу. Але адна з жанчын-прадпрымальніц сама супакоіла натоўп.



Нагадаем, учора 27 чэрвеня амаль ўсе прадпрымальнікі Брэста далучыліся да агульнабеларускага страйку і не выйшлі на працу. Праверку іпэшнікі расцанілі як правакацыю і своеасаблівую помсту за праяву салідарнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі